Вы тут

Нацыянальны аэрапорт Мінск пераходзіць на вясенне-летні расклад палётаў


Нацыянальны аэрапорт Мінск пераходзіць на вясенне-летні расклад палётаў з 31 сакавіка. Яно будзе дзейнічаць па 26 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.


У сувязі з гэтым расклад па асобных напрамках зменіцца.

Па самых папулярных напрамках запланавана найбольшая колькасць рэйсаў: у 3 аэрапорта маскоўскага авіявузла запланаваны да 12 рэйсаў у суткі, у Санкт-Пецярбург — 4, у Стамбул будзе выконвацца да 14, а ў Дубай — 17 рэйсаў у тыдзень.

З улікам дадатковай частаты Belarus Airways па суботах колькасць рэйсаў у Ташкент павялічыцца да 5 у тыдзень.

Таксама чакаецца старт палётнай праграмы авіякампаніі Red Wings з Архангельска ў красавіку і Beijing Capital Airlines з Сан’і ў маі. Новы кітайскі авіяперавозчык плануе адкрыць паветраны мост, звязаўшы сталіцу Беларусі з кітайскім востравам Хайнань.

У летнім сезоне авіякампанія «Азімут» працягне звязваць Мінск і ўсесезонны курорт Мінеральныя Воды.

Новым рэгулярным напрамкам «Белавія» стане Махачкала, рэйсы запусцяць з 26 красавіка.

Акрамя рэгулярных рэйсаў плануецца выкананне чартарнай праграмы авіяперавозак па папулярных курортных напрамках у Турцыю і Егіпет.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.