Вы тут

У Кітаі набыў папулярнасць малатан з Ганьсу


Услед за шашлыкамі з Цзыба, што ў правінцыі Шаньдун, зімовым турызмам у Харбіне, у Кітаі папулярнасць набыла страва «малатан» (востры суп) з горада Цяньшуй правінцыі Ганьсу. Адпаведныя фразы патрапілі ў спіс самых папулярных пошукавых запытаў на сацыяльных платформах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мінулым месяцы мясцовы Інтэрнэт-карыстальнік апублікаваў на платформе кароткаметражных відэа ролік з малатанам, з якім за кароткі час падзяліліся амаль 1,7 мільёна карыстальнікаў сеткі. Вялікая папулярнасць відэа прыцягнула ўвагу шматлікіх гурманаў, блогеры з розных месцаў адправіліся ў Цяньшуй, так пра малатан з гэтага месца даведалася больш людзей.

Пошукавы індэкс Baidu з ключавымі словамі «Малатан з Цяньшуя» прадэманстраваў экспанентны рост. Адзін блогер з Сіаня праехаў больш за 300 кіламетраў да Цяньшуя, каб пакаштаваць малатан. Турысты з паўднёвага Кітая пераадолелі 1,6 тысячы кіламетраў, зрабілі тры перасадкі, каб дабрацца да Цяньшуя і пакаштаваць гэтую вострую страву. Госці з Сіньцзяна таксама спецыяльна прыехалі ў Ганьсу, каб даведацца пра смак малатана.

Па словах мясцовых жыхароў, асаблівасць малатана з Цяньшуя заключаецца не толькі ў вытанчаным водары і свежасці сычуаньскага перцу, але і ў мясцовай локшыне з крухмалу, бульбяных шарыках, усё гэта і стварае непаўторны малатан. Горад Цяньшуй правінцыі Ганьсу знаходзіцца недалёка ад гор Цыньлін, абмываецца ракой Вэйхэ, налічвае больш за 8-тысячагадовую гісторыю зараджэння цывілізацыі. Гораду належаць такія культурныя рэліквіі, як месца нараджэння заснавальніка роду Хуася (кітайскай дзяржавы) Фу Сі, грот Майцзішань — «выставачная зала ўсходняй скульптуры». Папулярнасць малатана вярнула гэты невялікі горад на паўночным усходзе краіны ў цэнтр абмеркавання ў Інтэрнеце, даўшы штуршок развіццю мясцовага турызму і культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.