Вы тут

Польшча і Літва двое сутак не прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам


Польскія і літоўскія пагранічнікі практычна двое сутак не прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з Малдовы, паведамляе БелТА.


Рабяты выступілі спачатку ў Польшчы, а потым у Мінску. Аднак спробы вярнуцца дадому ў Малдову на гэтым жа аўтобусе не ўвянчаліся поспехам. У праездзе адмовілі спачатку польскія, а пасля літоўскія пагранічнікі, пратрымаўшы дзяцей на граніцы ўсю ноч. Пра гэта ў запісаным відэа распавяла кіраўнік музычна-харавой студыі «Рапсодыя» Наталля Барабаншчыкава, якая знаходзіцца ў гэтым жа аўтобусе.

«Спачатку мы паспрабавалі выехаць з Брэста ў бок Польшчы. Польшча нас не пусціла. Існуе нейкі закон, аб якім ніхто не ведае ў нас у краіне (у Малдове. — Заўв. БелТА), што мы не можам (праехаць. — Заўв. БелТА) як транзітныя пасажыры: паколькі мы не рэйсавы аўтобус, мы не можам выехаць з Беларусі. Наша пасольства сказала нам праехаць праз Літву, што тут гэта магчыма. Мы вяртаемся з гэтай граніцы з Літвы, якая нас вяртае назад у Беларусь. Вярнуцца ў Малдову мы не можам ніяк. Нас ахоўваюць аўтаматчыкі. Дзеці хочуць у прыбіральню. Нікога не выпускаюць. Дапамажыце нам і проста выратуйце нашых дзяцей», — сказала кіраўнік калектыву.

Крыніцы, блізкія да МЗС, заявілі БелТА, што беларускі бок гатовы аказаць малдаўскім партнёрам магчымае і неабходнае садзейнічанне. Паводле інфармацыі карэспандэнта RT, з боку Беларусі будзе аказана падтрымка, ужо рыхтуюць гарачае харчаванне для дзяцей.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.