Вы тут

У Магілёве і Брэсце пройдуць матчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі


Пасля міжнароднай паўзы 29 сакавіка адновяцца сустрэчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе БелТА.


У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, — «Днепр» прыме дзяржынскі «Арсенал». У першым туры абедзве каманды пацярпелі паразы: магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай «Славіі» (0:2), а футбалісты «Арсенала» саступілі ў Мінску жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» (0:1).

У другім сённяшнім матчы брэсцкае «Дынама» згуляе на сваёй арэне з гасцямі са «Смаргоні». На старце гэтага першынства брэстаўчане ў гасцях згулялі ўнічыю з «Іслаччу» (1:1), а іх апаненты таксама на выездзе буйна прайгралі чэмпіёну краіны сталічнаму «Дынама» (0:5).

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: «Нафтан» (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў), «Віцебск» — «Славія», «Іслач» (Мінскі раён) — «Шахцёр» (Салігорск).

У нядзелю, 31 сакавіка, у сталічным дэрбі сыдуцца «Мінск» і «Дынама», футбалісты «Гомеля» прымуць віцэ-чэмпіёна краіны гродзенскі «Нёман», а бронзавыя прызёры і ўладальнікі Кубка жодзінскія тарпедаўцы згуляюць на сваёй арэне са «Слуцкам».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.