Вы тут

Спецслужбы Францыі раяць адмяніць ці змяніць цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў-2024


Галоўнае ўпраўленне ўнутранай бяспекі Францыі рэкамендавала Міністэрству ўнутраных спраў краіны адмовіцца ад правядзення цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў на рацэ. Аб гэтым інфармуеТАСС.


Крыніца радыёстанцыі ў французскай разведслужбе заявіла, што неабходна перайсці да плана Б. Мяркуецца, што існуючы фармат рачнога парада прадугледжвае вельмі шмат рызык.

У прыватнасці, сярод верагодных рызык — тэрарысты-адзіночкі, якія могуць урэзацца ў натоўп на аўтамабілі або напасці, ужываючы агнястрэльную зброю. Да таго ж на фоне тэракту, які адбыўся раней у «Крокус Сіці Холе», узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі паднялі да максімальнага.Алімпійскія гульні ў Парыжы запланаваны на перыяд з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.