Вы тут

Лукашэнка: Кантроль за работай Нацыянальнага банка будзе ўзмацняцца


Кантроль за работай Нацыянальнага банка будзе ўзмацняцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы і прымаемых мерах па суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці, перадае БелТА.


«Калі я прызначаў намесніка кіраўніка Адміністрацыі (маецца на ўвазе назначэнне Аляксандра Ягорава намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. — Заўвага БелТА), ужо сказаў, што гэта чалавек з добрымі ведамі ў сферы фінансаў, банкаў. І нам будзе лягчэй размаўляць у Адміністрацыі з Нацыянальным. банкам, са спецыялістамі, паколькі на адной хвалі ж. Вучыліся ў адных і тых жа ВНУ. Да гэтага мы падключаем Камітэт дзяржаўнага кантролю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Як вы разумееце, Павел Уладзіміравіч (старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур. — Заўвага БелТА), па-за кантролем Нацыянальны банк быць не можа. Кантроль ажыццяўляецца Прэзідэнтам, і вы, напэўна, заўважылі, што ў сувязі з назначэннем новых асоб у фінансава-эканамічным блоку гэты кантроль будзе ўзмацняцца», — дадаў Прэзідэнт.

Нараўне з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не значыць, што рабоце Нацыянальнага банка будуць неяк перашкаджаць. «Ён у асноўным свае функцыі выконвае. Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складаным становішчы, звязаным з ціскам з боку заходніх несяброўскіх дзяржаў на Беларусь, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацыянальным банкам спраўляюцца. Але гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем. Вось мы абмяркуем гэтыя праблемы адкрыта, сумленна, не спіхваючы на кагосьці», — адзначыў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.