Юныя беларускія атлеты дасягнулі вялікіх вышыняў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, віншуючы юных спартсменаў з паспяховым выступленнем на першых зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор’я», паведамляе БелТА.
У штаб-кватэры НАК адбылася цырымонія ўшанавання прызёраў гульняў, а таксама іх трэнераў. На міжнародных спаборніцтвах нашы юныя спартсмены заваявалі 13 узнагарод: 5 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя.
«Вы адчулі радасць перамогі, прадэманстраваўшы, што дасягненне вялікіх вышынь магчыма толькі дзякуючы сур’ёзнай і карпатлівай рабоце. Хацеў бы адзначыць, што ўклад у такі вынік унеслі не вы адны, гэта заслуга і трэнераў, і медыцынскіх работнікаў, і адміністрацыйнага персаналу, а таксама вашых блізкіх. Дзякую ім за гэта і жадаю такой жа плённай працы ў будучым, — сказаў Віктар Лукашэнка. — Вы толькі пачынаеце свой шлях у вялікім спорце і ўжо дабіліся магчымасці прадстаўляць сваю краіну на міжнародных спаборніцтвах. Упэўнены, вам спадабалася, вы адчувалі гонар, калі ўзнімаўся беларускі сцяг і іграў наш гімн. Вас падтрымлівала ўся краіна, і вы прадставілі яе на самым высокім узроўні.На гульнях выступалі ў тым ліку прадстаўнікі Расіі і Кітая, адных з наймацнейшых спартыўных нацый свету. Вы былі нароўні з імі і дзесьці нават мацней, а гэта значыць, што вы — лепшыя».
Першыя зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор’я» з удзелам спартсменаў не старэйшых за 16 гадоў з Беларусі, Расіі, Кітая, КНДР і Узбекістана праходзілі ў Прыморскім краі Расіі з 19 па 23 лютага.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».