Вы тут

Улады Фларыды забаранілі дзецям да 14 гадоў ствараць акаўнты ў сацсетках


Закон, які забараняе дзецям да 14 гадоў заводзіць акаўнты ў сацсетках, падпісаў губернатар амерыканскага штата Фларыда Рон Дэсантыс, паведамляе «МИР 24».


А дзецям, якім споўнілася 14 і 15 гадоў, можна заводзіць акаўнты ў сацыяльных сетках толькі са згоды бацькоў, гаворыцца на сайце губернатара.

Па словах Рона Дэсанціса, сацсеткі шкодзяць дзецям у многіх сэнсах, новы закон дазваляе бацькам абараняць сваіх дзяцей ад небяспечнага кантэнту.

Аб тым, як будзе ажыццяўляцца нагляд, на сайце губернатара не ўказваецца. Адзначаецца толькі, што дзейныя акаўнты трэба будзе выдаліць. Закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года. За яго парушэнне можа быць накладзены штраф у памеры да $50 тыс.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.