Вы тут

Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях


Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў паглыбленні кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях. Пра гэта было заяўлена падчас двухбаковай сустрэчы начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Валерыя Равенкі з памочнікам намесніка дзяржаўнага міністра па справах абароны па пытаннях абароннай палітыкі і камунікацыі ААЭ Алі Абдулой Махамедам Аль-Ахма, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускае абароннае ведамства.


Сустрэча прайшла ў Абу-Дабі. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, а таксама ўзгаднілі пералік сумесных мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення ў 2024 годзе.

Як расказалі ў Мінабароны, па выніках сустрэчы была выказана ўзаемная зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі кантактаў у ваеннай сферы на ўсіх узроўнях.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.