Вы тут

У Беларусі выявілі кішэчную палачку ў імпартнай сумесі арэхаў


У Беларусі выявілі кішэчную палачку ў імпартнай сумесі арэхаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.


Фота БелТА

Гаворка ідзе пра сумесь «Асарты» (арэхі з цукатамі і разынкамі), вырабленую ў Цюмені. Паведамляецца, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі — недапушчальнай наяўнасці бактэрый групы кішэчнай палачкі (каліформы), перавышэння дапушчальнага ўзроўню ўтрымання цвілі і да маркіроўкі прадукцыі. Акрамя гэтага, Дзяржстандарт выявіў недавес у пачках з прадукцыяй.

Камітэт выдаў прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў, забароне рэалізацыі, канфіскацыі з абарачэння, забароне ўвозу і абарачэння небяспечнай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі і аб спыненні дзеяння ў рэспубліцы дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці. Увоз і рэалізацыя забаронены з 27 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.