Вы тут

Беларускі бізнес зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння з Іранам


Больш за 170 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзай Санеі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Удзельнікам сустрэчы прэзентавалі эканамічны патэнцыял і магчымасці Ірана, інфармацыю аб актуальных і перспектыўных напрамках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Іран для нас з’яўляецца стратэгічным партнёрам, — сказаў намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін. — У нас падпісана пагадненне аб свабодным гандлі, дзе пазначаны сферы інтарэсаў нашых краін. Гэта шырокі спектр – прамысловасць, турызм, сельская гаспадарка, сыравінныя прадукты і шэраг іншых напрамкаў, дзе ў нас ёсць узаемная цікавасць».

Намеснік старшыні БелГПП адзначыў вялікую цікавасць з боку беларускага бізнесу да сустрэчы з паслом Ірана ў Беларусі. «На мерапрыемства заявілася 170 прадпрыемстваў. Члены палаты ўдзельнічаюць у ім у вочным фармаце, астатнія — анлайн. Папярэдне паслом дасягнуты дамоўленасці з некаторымі прадпрыемствамі, — адзначыў Дзяніс Мялешкін. — Гэта мерапрыемства — не толькі прэзентацыя магчымасцяў, але і вырашэнне канкрэтных пытанняў бізнесу».

У ходзе сустрэчы з дзелавымі коламі Беларусі разгледжаны планы па арганізацыі беларуска-іранскіх мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, удзел у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах. Па заканчэнні пленарнай часткі прайшлі асобныя сустрэчы ў фармаце B2D паміж кіраўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і прадстаўнікамі пасольства Ірана, што дазволіць за адзін раз перавесці дамоўленасці ў практычную плоскасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.