Вы тут

Карпенка: Выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства


Выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас першага пасяджэння першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае БелТА.


«Сярод выбраных дэпутатаў 40 працэнтаў — супрацоўнікі дзяржаўных органаў, 23,6 працэнта — прадстаўнікі сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, 15,5 працэнта — работнікі прамысловасці, транспартнай і будаўнічай галін, 7,3 працэнта — прадстаўнікі органаў унутраных спраў, структур Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, 2,7 працэнта — гандаль, бытавое абслугоўванне, ЖКГ, — расказаў кіраўнік ЦВК. – Традыцыйна беларускія выбаршчыкі актыўна галасавалі за кандыдатаў, якія вызначыліся ў прафесіі і пабудавалі паспяховую кар’еру кіраўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, 18 дэпутатаў былі намеснікамі кіраўнікоў, 7 чалавек узначальвалі структурныя падраздзяленні арганізацый».

«Адным словам, выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства і складаецца з прафесіяналаў у розных сферах жыццядзейнасці, што дасць магчымасць новасфарміраванаму заканадаўчаму органу нашай краіны выконваць свае функцыі на высокім узроўні», — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.