Вы тут

У кітайскай моладзі папулярныя антыстрэсавыя тавары


Паводле апублікаванай «Справаздачы аб трэндах спажывання ў Кітаі за 2023 год», маладыя людзі гатовыя выдаткоўваць усё больш грошай на тавары і паслугі, якія дастаўляюць ім радасць і пазбаўляюць ад стрэсу, што прывяло да павелічэння прапановы ў гэтай сферы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У справаздачы адзначаецца, што маладыя людзі купляюць вячэрнія навучальныя курсы, якія дапамагаюць зарадзіцца пазітыўнай энергіяй, носяць яркае адзенне для ўзняцця настрою, купляюць спінэры, кубікі Рубіка, «вадкіх» мішкаў.

Адным з самых папулярных тавараў сталі бранзалеты-чоткі. Колькасць пакупак бранзалетаў з сандалавага дрэва, золата, а таксама будыйскіх бранзалетаў павялічылася на 280, 115 і 87 працэнтаў адпаведна ў гадавым вылічэнні ў дзень распродажаў «11.11» на JD.com.

«Хованкі» — гульня, адноўленая з дапамогай тэхналогіі «Інтэрнэт+» стала новым трэндам. Для гульні не патрэбна спецыяльная экіпіроўка або веды, што зрабіла яе папулярнай для баўлення вольнага часу сярод моладзі пасля працы ці вучобы.

«Дапамінавы стыль адзення» — яшчэ адзін модны трэнд, які азначае стварэнне радаснага настрою з дапамогай яркіх і рознакаляровых камбінацый адзення. Яго сутнасць заключаецца ў тым, што высокая насычанасць фарбаў стварае пачуццё радасці. «Дапамінавая» каляровая гама таксама стала рухавіком у спажыванні касметыкі, наведвання рэстаранаў і набыцця калекцыйных фігурак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.