Вы тут

У Беларусі раннія яравыя пасеялі на плошчы амаль 35 тыс. га


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 34,7 тыс. га. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 34,7 тыс. га, што складае 5,57 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 20,7 тыс. га, Віцебскай — 0,42 тыс. га, Гомельскай — 3,59 тыс. га, Гродзенскай — 7,49 тыс. га, Мінскай — 2,08 тыс. га, Магілёўскай — 0, 47 тыс. га.

Узворванне глебы праведзена на 216,8 тыс. га, што складае 28,4 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 124,9 тыс. га — гэта 20 працэнтаў да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 875,3 тыс. га (57,3 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне — 207,8 тыс. га (48,4 працэнта да плана), шматгадовая трава на раллі — 94,4 тыс. га (10,23 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 142,8 тыс. га (11,3 працэнта да плана).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.