Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ нумар 100 «Аб статусе беларускага касманаўта», які замацоўвае правы і абавязкі касманаўта Рэспублікі Беларусь. Дакумент прыняты ў мэтах вызначэння прававога становішча касманаўтаў і прыраўнаваных да іх асоб з улікам рэалізацыі першага ў суверэннай гісторыі Беларусі праекта па касмічным палёце. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Устаноўлена, што статус касманаўта надаецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які здзейсніў касмічны палёт, а таксама яго дублёру.
У мэтах прызнання заслуг касманаўта перад Радзімай указам прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцый, уключаючы захаванне займаемай пасады, медыцынскае абслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры, пенсіённае забеспячэнне, дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве жылля.
Пры гэтым вызначана, што касманаўт павінен адпавядаць свайму высокаму званню, валодаць цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, дастойна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць замацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы, прапагандзе ведаў і кампетэнцый краіны ў галіне мірнага асваення касмічнай прасторы.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».