Вы тут

Галоўчанка: Фізічным асобам трэба даць магчымасць купляць гатовыя прыватныя дамы замест самастойнага будаўніцтва


Фізічным асобам неабходна даць магчымасць пакупкі гатовага індывідуальнага жылля замест самастойнага будаўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас нарады ва ўрадзе, паведамляе БелТА.


«Важны напрамак — развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Фізічным асобам неабходна прадаставіць магчымасць пакупкі гатовага індывідуальнага жылля замест самастойнага будаўніцтва, якое часта расцягваецца на доўгія гады, а потым жыллё яшчэ і не ўводзіцца ў эксплуатацыю па розных прычынах. Трэба аднавіць такое паняцце, як дзяржаўны заказ у будаўніцтве жылля. Меры для гэтага ў бягучым годзе ўжо прымаюцца», — сказаў Раман Галоўчанка.

Рэгулятар гэтых пытанняў — Мінбудархітэктуры — сумесна з зацікаўленымі выпрацоўваў падыходы па вырашэнні праблем у сферы будаўніцтва. Распрацаваны праекты адпаведных нарматыўных прававых актаў. На думку Мінбудархітэктуры, іх рэалізацыя дасць магчымасць выканаць праграму жыллёвага будаўніцтва і ў бягучым годзе, і па выніках пяцігодкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.