Вы тут

Беларусь і Турцыя дамовіліся аб нарошчванні турпатокаў паміж краінамі


Беларусь і Турцыя дамовіліся прадаўжаць нарошчванне турыстычных патокаў паміж краінамі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства спорту і турызму.


Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі Гючлю Джэмам Ышыкам. На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы спорту і турызму.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у абмене спартыўнымі дэлегацыямі з мэтай набыцця вопыту, а таксама адзначылі дружалюбны характар узаемаадносін, які склаўся паміж краінамі. Удзельнікі пасяджэння запэўнілі адзін аднаго ў прадаўжэнні нарошчвання турыстычных патокаў паміж дзяржавамі, а таксама абмеркавалі ўдзел Турцыі ў выставе «Адпачынак-2024».

Прэв’ю: Міністэрства спорту і турызму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.