Вы тут

Першы авіярэйс з Мінска на кітайскі востраў Хайнань запланаваны на 25 мая


Старт авіярэйса, які злучыць Мінск і Хайнань, намечаны на 25 мая 2024 года. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА).


Рэйс па маршруце Санья — Мінск — Санья будзе выконваць адна з кітайскіх авіякампаній — Beijing Capital Airlines — два разы на тыдзень па аўторках і суботах, борт — Airbus A330-300. «Авіякампанія ўжо атрымала дазволы на эксплуатацыю маршруту ад упраўленняў грамадзянскай авіяцыі Кітая і Беларусі. Астатнія тэхнічныя пытанні знаходзяцца ў стадыі рашэння», — адзначылі ў РСТА.

Хайнань — другі па велічыні востраў у Кітаі. Санья, куды будзе прылятаць самалёт з Беларусі, — галоўны турыстычны цэнтр Хайнаня. «Тут турыстаў чакае добра развітая турыстычная інфраструктура. Эксперты таксама адзначаюць цудоўную экалогію гэтых мясцін. Трапічны клімат дазваляе адпачываць на востраве круглы год», — дадалі ў РСТА.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.