Вы тут

У Мінску далі назвы 10 прыпынкам транспарту і больш як 20 перайменавалі


У Мінску прысвоены назвы 10 прыпыначным пунктам грамадскага транспарту, яшчэ 24 прыпынкі перайменаваны. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 29 лютага 2024 года нумар 826 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Так, прыпынак, размешчаны на пр. Міру за скрыжаваннем з вул. Жарэса Алфёрава ў напрамку вул. Міхаіла Савіцкага, атрымаў назву «Лейтэнанта Кіжаватава» («Лейтенанта Кижеватова»); прыпынкі на Паўднёвай магістралі за скрыжаваннем з вул. Ігара Лучанка ў напрамку вул. Асаналіева і вул. Міколы Тэслы — «Паўднёвая магістраль» («Южная магистраль»), а за скрыжаваннем з вул. Міколы Тэслы ў напрамку вул. Аэрадромнай — «Чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы» («Железнодорожная станция «Минск-Южный»).

Прыпыначным пунктам на вул. Бярозагорскай за скрыжаваннем з вул. Рабінавай у напрамку вул. Шчукіна прысвоена назва «Рабінавая» («Рябиновая»), у раёне дома нумар 6 у напрамку вул. Рамашкіна — «Рамашкіна, 6» («Ромашкина, 6); на вул. Маргелава насупраць дома нумар 26 у напрамку вул. Шацілы — «Маргелава» («Маргелова»).

«Паліклініка нумар 15» («Поликлиника номер 15») названы прыпынак на вул. Хмялеўскага насупраць дома нумар 8 у напрамку вул. Розы Люксембург; «Максіма Лужаніна» («Максима Лужанина») — прыпынкі на вул. Жарэса Алфёрава за скрыжаваннем з вул. Брацкай у напрамку пр. Міру і ў напрамку вул. Максіма Лужаніна.

Яшчэ 24 прыпыначныя пункты перайменаваны. У прыватнасці, прыпынкі «Гімназія» і «Каледж электронікі» на вул. Казінца названы «Бібліятэка нумар 19» і «Каледж лічбавых тэхналогій», «Гімназія нумар 25» на вул. Убарэвіча — «Фізкультурна-спартыўны цэнтр».

Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.