Вы тут

Памёр беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў


На 43-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі хакеіст і трэнер Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал уфімскага клуба «Салават Юлаеў».


Фота: hockey.by

«З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця трэнер „Салавата Юлаева“ Канстанцін Кальцоў. Ён быў моцным і жыццярадасным чалавекам, яго любілі і паважалі ігракі, калегі, балельшчыкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Гульнявую кар’еру Кальцоў пачаў у мінскім «Юнацтве», потым выступаў у мінскім «Дынама» і расійскіх клубах «Северсталь» (Чарапавец), «Ак Барс» (Казань), «Спартак» (Масква), падмаскоўным «Атланце» і «Салаваце Юлаеве», з якім у 2011 годзе стаў уладальнікам Кубка Гагарына. Акрамя таго, ён гуляў у клубе НХЛ «Піцбург Пінгвінз».

Падчас трэнерскай кар’еры працаваў у «Брэсце», «Дынама» (Маладзечна), уваходзіў у трэнерскія штабы маскоўскага «Спартака» і з 2022 года «Салавата Юлаева».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.