Вы тут

Усебеларускі народны сход збярэцца ў новым статусе 24-25 красавіка


Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр, старшыня Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню першага пасяджэння VII УНС Раман Галоўчанка, перадае БелТА.


Фота БелТА

«У першы дзень у асноўным будуць разглядацца пытанні арганізацыйна-выбарчыя, таму што гэта пасяджэнне асаблівае. Трэба будзе рэалізаваць шэраг працэдур, якія прама прадугледжаны законам: выбраць працоўныя органы, падліковую камісію, старшыню ВНС, намесніка старшыні, прэзідыум ВНС — гэта пастаянна дзеючы працоўны орган, прыняць часовы рэгламент работы Усебеларускага народнага сходу. У другі дзень будуць разглядацца пытанні, якія ўключаны ў парадак дня», — расказаў кіраўнік урада.

Па словах Рамана Галоўчанкі, падрыхтоўка да гэтага пасяджэння ідзе ў планавым рэжыме. Ён адзначыў, што Прэзідэнт даручыў зрабіць гэта мерапрыемства «асабліва ўрачыстым, значным, запамінальным», паколькі пасяджэнне Усебеларускі народны сход упершыню правядзе ў канстытуцыйным статусе.

«Усе нашы прапановы былі ў асноўным прыняты, таму мы цяпер будзем прадаўжаць падрыхтоўку ў адпаведнасці з тымі рашэннямі, якія мы намецілі, выпрацавалі і ўзгаднілі», — расказаў прэм’ер-міністр аб выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы. Таксама падрыхтаваны праект парадку дня першага пасяджэння VII. Усебеларускага народнага сходу. Чакаецца, што дэлегаты, напрыклад, разгледзяць новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі.

«Абмяркоўвалі яшчэ шэраг пытанняў, якія датычацца канстытуцыйных паўнамоцтваў УНС, ці варта нейкія яшчэ пытанні разглядаць. Таму, магчыма, праект парадку дня будзе яшчэ дапоўнены, — дадаў старшыня аргкамітэта. — Бо ў УНС дастаткова шырокія паўнамоцтвы: устанаўліваць святочныя, памятныя дні, прымаць кадравыя рашэнні. Таму, магчыма, па парадку дня будуць яшчэ нейкія змяненні».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.