Вы тут

У Беларусі раннія яравыя пасеялі на плошчы каля 8 тыс. га


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеялі на плошчы амаль 8 тыс. га, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на плошчы 7,97 тыс. га, што складае 1,04 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 6,71 тыс. га, у Гомельскай — 0,79 тыс. га, Гродзенскай — 0,36 тыс. га, у Мінскай — 0,11 тыс. га.

Узворванне глебы праведзена на 118,1 тыс. га, што складае 14,3 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 47,7 тыс. га — гэта 6,25 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 421,7 тыс. га (28 працэнтаў да плана), крыжакветныя на зерне — 124,7 тыс. га (29 працэнтаў да плана), шматгадовая трава на раллі — 54,4 тыс. га (5,9% да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 110,6 тыс. га (8,79% да плана).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.