Вы тут

Алейнік прыбыў з афіцыйным візітам у Манголію


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыбыў з афіцыйным візітам у Манголію, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Ва Улан-Батары Сяргей Алейнік 15-16 сакавіка правядзе перагаворы з кіраўніцтвам краіны, сваім мангольскім калегам, а таксама з кіраўнікамі галіновых ведамстваў і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Галоўнай тэмай сустрэч стане актывізацыя двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Раней у Манголію прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі — кіраўнікі дзяржаўных органаў, прамысловых прадпрыемстваў, прадстаўнікі фінансавага сектара. Яны ўжо паспелі правесці некалькі сустрэч з мангольскімі партнёрамі, абмеркаваўшы з імі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў розных галінах.

У студзені ў Мінску прайшло пасяджэнне сумеснай беларуска-мангольскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дэлегацыя Манголіі наведала флагманы беларускай прамысловасці, прадпрыемствы сельскай гаспадаркі.

Напярэдадні беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў наведала Індыю. Як расказаў па выніках перагавораў Сяргей Алейнік, асаблівая ўвага была ўдзелена эканамічнаму вымярэнню.

Урад Індыі ў аснову асноў ставіць амбіцыйныя планы нарошчвання эканамічнага патэнцыялу, стварэння сур’ёзных інфраструктурных праектаў, развіцця прамысловай кааперацыі. Для гэтага ў краіне ствараюць неабходныя ўмовы. «Гэта той фундамент, на якім мы маглі б наладжваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны», — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.