Вы тут

Чаму іншаземцы едуць у Беларусь для атрымання меддапамогі


Аб гэтым расказала Намеснік начальніка ўпраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Кацярына Шпак, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Паводле слоў Кацярыны Шпак, найбольш запатрабаванымі ў медыцынскіх турыстаў сталі МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ «Кардыялогія», РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі ў Гомелі, РНПЦ неўралогіі.

Спецыяліст адзначыла, што іншаземцы едуць у Беларусь для аказання медпаслуг, таму што яны выгадныя ў суадносінах кошт/якасць. «Паслугі і медыцынская дапамога, якая аказваецца ў нашых буйных установах — рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах, абласных бальніцах — могуць лёгка канкурыраваць з еўрапейскімі клінікамі і цэны ў нас ніжэйшыя. Плюс, вядома, наш добры нораў — нашы ўрачы заўсёды добразычлівыя, заўсёды вядуць пацыента да канца, нават калі ён з’язджае да сябе дадому, заўсёды гатовы аказаць дапамогу выдалена і ўзаемадзейнічаць з клінікамі ў іх краіне», — растлумачыла яна. Паводле слоў Кацярыны Шпак, некаторыя замежныя грамадзяне выбіраюць беларускія клінікі дзякуючы рэкамендацыям людзей, якія ўжо атрымалі гэтыя паслугі. «Калі, напрыклад, людзям не дапамаглі ў расійскім цэнтры, то яны едуць у Беларусь па рэкамендацыях людзей, якія ўжо звярталіся ў нашы цэнтры. Па большай частцы папулярызацыя медыцынскага турызму ў Беларусі — гэта сарафаннае радыё, рэклама, удзел у міжнародных мерапрыемствах, семінарах. Мы з задавальненнем удзельнічаем у агульных экспазіцыях з Міністэрствам спорту і турызму і прадстаўляем нашу краіну», — расказала спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.