У Кітаі выдзелілі 830 мільёнаў юаняў (каля 117 млн. долараў) на падтрымку вясновых сельскагаспадарчых работ і ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў у сельскагаспадарчай галіне, перадае «Сіньхуа».
Сродкі былі выдзелены сумесна Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў. Яны будуць накіраваны на перасевы сяльгаскультур, а таксама на аднаўленне пацярпелых ад стыхійных бедстваў аб’ектаў сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбнай здабычы ў 12 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню, уключаючы правінцыі Цзянсу, Аньхой, Хэнань, Хубэй і Хунань.
Паводле афіцыйных дадзеных, вытворчасць збожжа ў Кітаі летась дасягнула рэкорднага ўзроўню ў 695,4 мільёна тон, а колькасць збожжа на душу насельніцтва склала 493 кілаграмы, што істотна вышэй за міжнародна прызнаны ўзровень харчовай бяспекі ў 400 кг.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».