Вы тут

Рыбацкая вёска на ўсходзе Кітая стала цэнтрам «цзаньхуа»


У вёсцы Сюньпу, што каля горада Цюаньчжоу (правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай) існуе традыцыя нашэння кветкавых галаўных убораў «цзаньхуа», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2008 годзе гэтая традыцыя была ўключана ў другі спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нацыянальнага ўзроўню. У мінулым годзе традыцыя «цзаньхуа» дасягнула новага піку папулярнасці. Турысты з розных куткоў краіны прыязджалі ў Сюньпу, каб прымерыць кветкавыя галаўныя ўборы, што ажывіла мясцовую турыстычную галіну. У выніку некалі непрыкметная рыбацкая вёска на беразе мора ператварылася ў папулярны турыстычны напрамак.

З таго часу як вёска Сюньпу стала прыцягваць вялікую колькасць турыстаў, кардынальна змянілася жыццё многіх мясцовых жыхароў. Рыбакі навучыліся пляценню «цзаньхуа» і абсталявалі закінутыя вясковыя дамы пад фотастудыі.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, падчас Свята вясны вёску народнай культуры Сюньпу наведалі звыш 360 тысяч турыстаў, а даходы ад турызму перавысілі 70 мільёнаў юаняў, што стала абсалютным рэкордам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.