Вы тут

Надвор'е: Спачатку сонца і марозік, а потым мокры снег і галалёд з туманам


«Кавалачак» скандынаўскага антыцыклону прынёс у краіну сухое, халоднае, але пры гэтым сонечнае надвор’е. Аж да 11 сакавіка пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Разам з тым ноччу будзе марозна, а днём цалкам па-вясноваму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2–7 градусаў, а ўдзень будзе вагацца ад 0 градусаў на поўначы да плюс 8 градусаў на поўдні краіны.

У суботу чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Уначы тэмпература будзе ў межах ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, а ўдзень — ад мінус 1 градуса на паўночным усходзе да плюс 8 градусаў на паўднёвым захадзе нашага рэгіёна.

У нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы дасягне мінус 2–8 градусаў, а ўдзень — ад нуля да 6 градусаў з плюсам. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе ад нуля да мінус 1 градуса, а днём — плюс 7–8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, з пачаткам новага працоўнага тыдня антыцыклон пачне губляць свой уплыў на надвор’е ў нашай краіне. Ціск пачне падаць, павялічыцца колькасць аблокаў, атмасферны фронт з Карпат прынясе да нас у краіну ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць мінус 6 — плюс 1 градус, пры праясненнях — да мінус 9 градусаў, удзень — ад нуля да 7 градусаў цяпла.

З аўторка надвор’е будзе «так сабе». У гэты дзень месцамі, пераважна па поўдні краіны, чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы прагназуецца мінус 5 — плюс 2 градусы, а пры праясненнях — да мінус 8 градусаў. Днём тэмпература паднімецца да 7 градусаў цяпла.

Амаль зімовае надвор’е чакаецца і ў сераду. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. 

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 2. Днём паветра прагрэецца ад нуля да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.