Вы тут

Надвор'е: Ноччу зноў да мінус 10


Вось вам і вясна. На гэтым тыдні яна адступіць і нават пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Снег будзе ісці нават днём. А ў свой час люты быў і насамрэч цёплы і даваў надзею на цёплую раннюю вясну. Нягледзячы на тое, што на календары — сакавік, у кліматычных адносінах гэты месяц усё ж такі яшчэ застаецца зімовым, таму для яго характэрна неаднаразовая змена надвор’я, у тым ліку і вяртанне маразоў.


А ў аўторак будзе яшчэ сонечна і адносна цёпла. Раніцай чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Днём, з ростам фону атмасфернага ціску, у большасці раёнаў абыдзецца ўжо пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па захадзе краіны, дзе яшчэ будзе адбівацца ўплыў актыўнага франтальнага падзелу, месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабыя туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра днём 2–8 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 11 градусаў.

У далейшым характар надвор’я пачне змяняцца. Наша краіна апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Скандынавіяй. Пры гэтым па яго перыферыі ў краіну пачне паступаць больш халодная паветраная маса. Тэмпературны фон панізіцца, і ў начныя гадзіны ў асноўным будзе знаходзіцца ў межах ад нуля да мінус 7 градусаў. Толькі ў ноч на сераду, 6 сакавіка, на паўднёвым захадзе мінімальныя значэнні складуць плюс 1–2 градусы. А з чацвярга да суботы пры ўмове працяглых праясненняў не выключана паніжэнне і да мінус 10 градусаў.

У сераду будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе — 1–2 цяпла. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Не будзе ападкаў і ў чацвер. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў марозу, месцамі — да мінус 10 градусаў. Днём будзе ад нуля да 6 цяпла.

Прагназуецца без дажджу ў пятніцу і суботу. 8 сакавіка тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 марозу, месцамі — да мінус 10 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя да холаду дададуцца і зімовыя ападкі. Напрыклад, у суботу тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, месцамі — да мінус 9 градусаў. Днём 1–8 цяпла.

У нядзелю франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку Польшчы, унясе карэктывы. Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу пройдуць месцамі па тэрыторыі краіны. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, пры праясненнях — да 8 марозу. Днём ад нуля да плюс 7 градусаў, па поўдні і паўднёвым захадзе — да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сакавік — месяц наравісты

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.