Вы тут

У Беларусі ўдасканалены парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на работу ва ўмовах ваеннага часу». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з работы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоў.

Указам вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі.

Прадугледжана таксама магчымасць прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый воінскіх званняў.

Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.