Вы тут

У Шанхаі адкрыты яшчэ 34 штаб-кватэры транснацыянальных карпарацый


У горадзе Шанхай (Усходні Кітай) адкрыты яшчэ 34 рэгіянальныя штаб-кватэры транснацыянальных карпарацый і 17 цэнтраў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ (НДДКР) з удзелам замежнага капіталу, а таксама запушчаны 63 праекты з прыцягненнем замежных інвестыцый. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».


Адначасова ў мегаполісе былі зарэгістраваны першыя 10 «глабальных партнёраў па прасоўванні замежных інвестыцый». У Шанхаі прайшлі цырымоніі падпісання адпаведных пагадненняў. Як паведамілі ў гарадскім камітэце па справах камерцыі, 63 новыя праекты з прыцягненнем замежных інвестыцый ахопліваюць такія ключавыя галіны, як біямедыцына, электронная інфармацыя, аўтамабілебудаванне і лічбавая эканоміка. Сукупны аб’ём замежных інвестыцый у гэтыя праекты складае каля 6,47 мільярда долараў.

Статыстычныя дадзеныя сведчаць аб тым, што ў мінулым годзе аб’ём фактычна выкарыстанага замежнага капіталу ў Шанхаі дасягнуў 24 мільярды долараў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам. У кітайскім мегаполісе, які лічыцца адным з самых прывабных у свеце напрамкаў для замежных інвестыцый, па стане на канец мінулага месяца налічвалася 962 рэгіянальныя штаб-кватэры транснацыянальных карпарацый і 563 цэнтры НДДКР з удзелам замежнага капіталу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.