Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускай міліцыі, адбылося ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС. Для ўдзельнікаў урачыстай сустрэчы арганізавалі экскурсію па цэнтры.
Асаблівую цікавасць прысутных выклікала знаёмства з яго вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, працэсам тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі курсантаў. Пасля экскурсіі ўдзельнікі сустрэчы міністра з вышэйшым афіцэрскім складам з цікавасцю праглядзелі відэафільм пра значныя для ведамства падзеі і дасягненні мінулага года.
«Многае з таго, што зроблена ведамствам у апошнія гады, — гэта і заслуга людзей, якія сабраліся ў гэтай зале, — звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў Іван Кубракоў. — Вы заклалі падмурак, мы працягваем і развіваем гэтыя распачынанні. Дзякуй за тое, што адгукнуліся на запрашэнне сабрацца. Вельмі важнае ваша меркаванне аб рабоце сучаснай міліцыі».
Кіраўнік ведамства падзякаваў ветэранам за ўцягнутасць у дзейнасць органаў унутраных спраў. У ходзе канструктыўнага дыялогу ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па шырокім спектры пытанняў. Сваімі меркаваннямі падзяліліся ў мінулым міністры ўнутраных спраў Валянцін Аголец, Анатоль Куляшоў, Ігар Шуневіч, Юрый Караеў, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, легендарны сышчык і пісьменнік Мікалай Чаргінец, іншыя прысутныя.
Па завяршэнні дыялогу ўдзельнікі сустрэчы паназіралі за паказальнымі выступленнямі спецыяльных падраздзяленняў міліцыі і ўнутраных войскаў МУС. Генералы розных пакаленняў таксама азнаёміліся з выставамі рэтра і сучаснай тэхнікі, узбраення і спецыяльных сродкаў.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».