Вы тут

Кітай паскорыць стварэнне сістэмы перапрацоўкі адходаў


Дзяржсавет КНР выдаў кіраўніцтва, вызначае мэты і меры па паскарэнні стварэння сістэмы перапрацоўкі адходаў і ўмацаванні зялёнай і нізкавугляроднай асновы для дасягнення высакаякаснага развіцця краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У кіраўніцтве падкрэсліваецца неабходнасць прытрымлівацца канцэпцыі цыркулярнай эканомікі, якая ўключае ў сябе прынцып 3R (reduce, reuse, recycle) — скарачэнне, другаснае выкарыстанне і перапрацоўка, і імкнуцца да павышэння эканамічнасці выкарыстання рэсурсаў за кошт высокадакладнага кіравання, павышэння эканамічнасці выкарыстання рэсурсаў, выніковай перапрацоўкі і эфектыўнай утылізацыі адходаў.

Да 2025 года ў краіне будзе ў цэлым створана сістэма перапрацоўкі адходаў, якая ахоплівае ўсе вобласці і ўсе звёны, штогадовы аб’ём утылізацыі такіх цвёрдых сыпкіх адходаў, як адпрацаваная руда, пылавугальны попел і пустая вугальная парода, дасягне 4 мільярдаў тон, а каэфіцыент комплекснай утылізацыі цвёрдых сыпкіх адыходаў — 60 працэнтаў. Адначасова з гэтым штогадовы аб’ём перапрацоўкі асноўных другасных рэсурсаў, такіх як сталёвы, медны і алюмініевы крышан, будзе складаць 450 мільёнаў тон.

У кіраўніцтве таксама адзначаецца неабходнасць сфарміраваць індустрыю другаснага выкарыстання рэсурсаў, якая будзе ахопліваць усе сферы вытворчасці і жыццядзейнасці, і дасягнуць мэтавага паказчыка ў 5 трыльёнаў юаняў (каля 703,8 млрд. долараў) коштавага аб’ёму вытворчасці гэтай галіны да 2025 года.

Згодна з дакументам, да 2030 года Кітай укарэніць усеабдымную, высокаэфектыўную і ўпарадкаваную сістэму перапрацоўкі адходаў, і будзе займаць адну з лідзіруючых пазіцый у свеце па агульным узроўні іх другаснага выкарыстання.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.