Вы тут

Міжнародныя назіральнікі: Выбары ў Беларусі — свята дэмакратыі


Такую ацэнку выбарчай кампаніі даў міжнародны назіральнік ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, член Камітэта Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па бюджэце і падатках Віктар СЕЛІВËРСТАЎ. Ëн заўважыў, што выбары ў нашай краіне праходзяць спакойна.


«Самае галоўнае, што мы ўбачылі, што выбары ў Беларусі — гэта свята, свята дэмакратыі, — падкрэсліў міжнародны назіральнік. — І няглядзечы на беспрэцэдэнтныя размовы вакол беларускай і расійскай выбарчых кампаній, людзі ідуць галасаваць па сваёй волі. Вельмі добра сказаў старшыня ЦВК Беларусі: „Каму патрэбна шоў — ідзіце ў цырк“. Я, як чалавек, які на працягу многіх гадоў назірае за выбарамі, скажу, што ў Цэнтрвыбаркама Беларусі атрымалася зрабіць і свята, і вельмі высока арганізаваную прафесійную работу».

Віктар Селівёрстаў расказаў, што ў місію МПА СНД уваходзіць 25 дэпутатаў і сенатараў. У прадстаўнікоў місіі, па яго словах, сфарміраваўся толькі станоўчы погляд на тое, як адбываецца адзіны дзень галасавання ў Беларусі і якім чынам ён арганізаваны. «Малайцы, усё арганізавана добра, — канкрэтызаваў ён, звярнуўшы ўвагу на цудоўны настрой людзей. — Усё, што зроблена ў Беларусі з пункту гледжання фарміравання дэмакратычнай сістэмы выбараў, знаходзіцца на высокім узроўні».

Міжнародны назіральнік паведаміў, што ўважліва слухаў інтэрв’ю журналістам Аляксандра Лукашэнкі, які, па яго словах, абсалютна аб’ектыўна падрэсліў, што такая дэмакратычная сістэма выбараў мала дзе ёсць. «Мы вельмі задаволены, што запрошаны на гэтую работу, глядзім, што ў беларускіх таварышаў ёсць чаму павучыцца, — рэзюмаваў ён. — Малайцы!»

Незалежны назіральнік з Еўрасаюза: Вашы выбары выключна дэмакратычныя
Як звярнуў увагу незалежны назіральнік з Балгарыі Даніэл ПЯТРОЎ, дагэтуль ён ні разу не ўдзельнічаў у назіранні за выбарамі. «Вашы выбары выключна дэмакратычныя, празрыстыя і якасныя, — падкрэсліў ён у размове з журналістамі. — Я ўбачыў выбарчую актыўнасць, якой мы ў нашай краіне ніяк не можам дасягнуць».

Міжнародны назіральнік ад МПА СНД, сенатар Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Мікалай УЛАДЗІМІРАЎ у складзе місіі пабываў на некалькіх выбарчых участках у сталіцы і Заслаўі, дзе падрабязна азнаёміўся з ходам галасавання. «На наш погляд, нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь выканана, выбарчы працэс праводзіцца ў адпаведнасці з ім, — падкрэсліў назіральнік. — Мы ўбачылі дэмакратычнае і правільнае выкананне ўсіх нормаў».

Таксама ён звярнуў увагу на каларыт галасавання ў рэгіёнах. «Спадабаліся канцэртныя праграмы, тое, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прыходзілі на выбарчы ўчастак упершыню, атрымлівалі ад членаў камісіі ў падарунак Канстытуцыю», — канкрэтызаваў ён.

Мікалай Уладзіміраў адзначыў высокую арганізацыю выбараў. «Учора мы перадалі першасную інфармацыю, справаздачу і заключэнне Міжпарламенцкай Асамблеі аб правядзенні выбараў, парушэнняў мы не выявілі, — заўважыў ён. — Па закрыцці ўчасткаў мы падрыхтуем выніковае заключэнне і справаздачу нашай місіі, дзе адлюструем усе назіранні, што перададзім беларускаму боку. На бягучы момант парушэнняў не выяўлена, усё праходзіць правільна і дэмакратычна, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Жадаем жыхарам краіны зрабіць правільны выбар і вызначыць сваю будучыню». 

Як адзначыў незалежны назіральнік з Лівана Аднан ЭЛЬ-МАКДАД, адзіны дзень галасавання ў Беларусі праходзіць у адпаведнасці з Канстытуцыяй нашай краіны, адчуваецца актыўная ўключанасць грамадства ў электаральны працэс. «У якасці назіральніка я быў у многіх краінах, але тым, што ўбачыў у вашай дзяржаве, шакаваны, — падзяліўся ён. — У Беларусі выбары — гэта не проста выбранне, а свята. Народ усміхаецца. Гэты ўрачысты момант хацелася б выкарыстаць у выбарчай практыцы сваёй краіны». 

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.