Вы тут

Лукашэнка: Беларусь разлічвае надаць большую дынаміку ўзаемадзеянню з Кувейтам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Мішаала аль-Ахмеда аль-Джабера ас-Сабаха з Нацыянальным днём. Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«За гады незалежнасці Кувейтам дасягнуты ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Перакананы, Вашы аўтарытэт і эфектыўнае кіраўніцтва будуць садзейнічаць росту дабрабыту дружалюбнага кувейцкага народа», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь застаецца прыхільніцай паслядоўнага пашырэння супрацоўніцтва з Кувейтам. «Спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы зможам надаць большую дынаміку двухбаковаму ўзаемадзеянню праз рэалізацыю сумесных праектаў у гандлёвай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.