Вы тут

У Беларусі ўведзены дадатковыя ўмовы для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 69, якім удасканальваецца парадак прадастаўлення сямейнага капіталу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне дадатковых умоў для датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў, а менавіта: адсутнасць ва ўласнасці жылля агульнай плошчай 15 кв. м і больш на аднаго чалавека, у Мінску — 10 кв. м і больш, згода на зняцце з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пасля выкарыстання сродкаў на названыя мэты.

Указам устаноўлена забарона на адчужэнне набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу жылых памяшканняў, права ўласнасці на якія зарэгістравана да 2022 года, на працягу 5 гадоў з даты рэгістрацыі права ўласнасці.

У адпаведнасці з дакументам аказанне медыцынскіх паслуг за кошт сямейнага капіталу магчыма толькі дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя і пры паэтапным пералічэнні сродкаў на гэтыя мэты (да 50 працэнтаў — пры заключэнні дагавора і канчатковы разлік — пасля атрымання медыцынскай паслугі).

Акрамя таго, урэгулявана пытанне аб вяртанні неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў у рэспубліканскі бюджэт (у выпадку парушэння грамадзянамі патрабаванняў заканадаўства аб распараджэнні сямейным капіталам і яго выкарыстанні).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.