Вы тут

Няўжо зіма сапраўды адступіла?


У найбліжэйшыя дні ў большасці раёнаў краіны будуць адзначацца дажджы. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі ўтвараюцца слабыя туман і галалёд, не моцныя, але ўсё ж такі, трэба мець гэта на ўвазе, лічаць у Белгідрамеце.


У пятніцу часам будуць ападкі. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра днём плюс 3–8 градусаў, па поўдні — да 10 цяпла. І ў суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 градуса да 6 цяпла, удзень — плюс 7–14. Па паўночным усходзе чакаецца 4–6 цяпла.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі дажджы. Уначы ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 7 градусаў, удзень — 4–10 цяпла, на захадзе краіны — да плюс 12 градусаў.

У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць мінус 1 — плюс 6 градусаў, удзень — 3–9 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах прагназуецца да плюс 10–12 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у далейшым наша краіна апынецца на перыферыі маларухомага антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай. Надвор’е возьме курс на паступовае паляпшэнне, але разам з гэтым тэмпературны фон трохі панізіцца. Начныя мінімумы ўжо стануць вагацца ад 5 градусаў марозу па ўсходзе да 5 градусаў цяпла па захадзе краіны. Дзённыя тэмпературныя максімумы складуць да 8 цяпла, а па паўднёвым захадзе будзе на 1–2 градусы цяплей.

Такім чынам, у аўторак-сераду месцамі, пераважна па захадзе краіны, будуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 5 па захадзе краіны, днём — ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.