Вы тут

Адбылося пасяджэнне Саўміна аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год


На пачатку нарады прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка агучыў статыстыку за студзень бягучага года. Так, валавы ўнутраны прадукт склаў 102,8%, добрыя тэмпы росту набраны ў прамысловасці — 105,4% і ў сельскай гаспадарцы — 104,3%, на 3,3% выраслі інвестыцыі ў асноўны капітал. Таксама захоўваецца высокі ўзровень спажывецкай актыўнасці насельніцтва: прырост рознічнага тавараабароту склаў амаль 10 працэнтаў пры ўзроўні інфляцыі 0,8 працэнта.


Фота: БелТА

Гаворачы аб развіцці эканомікі ў мінулым годзе, Раман Галоўчанка зазначыў, што, нягледзячы на ўсе выклікі, яно было ўстойлівым, захавалася макраэканамічная збалансаванасць. Станоўчае сальда знешняга гандлю склала $481 млн, паказчык ніжэйшы, чым у 2022 годзе, але на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. Ключавыя з іх — рэзкае зніжэнне экспартных цэн па шырокай наменклатуры тавараў больш як на 15% і рост інвестыцыйнага імпарту ў 1,6 раза з улікам рэалізацыі значнай колькасці інвестыцыйных праектаў у краіне.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што за мінулы год у эканоміку прыцягнута $1,6 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Агульны прырост у параўнанні з 2022 годам — 7,3 працэнта, і 75 працэнтаў ад гэтага аб’ёму прамых замежных інвестыцый укладзена ў рэальны сектар. Інфляцыя заставалася ў прагнозных параметрах: прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 105,8% пры прагнозе 107–108%. «Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў інфляцыі сярод краін — удзельніц ЕАЭС», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Тэмп росту ВУП склаў 103,9% пры заданні 103,8%. Найбольш высокія тэмпы прамысловай вытворчасці паказалі Мінпрам (112,6%), Мінсельгасхарч (105,9%), канцэрны «Белнафтахім» (108,9%) і «Белдзяржхарчпрам» (106,5%).

Таксама Раман Галоўчанка засяродзіў увагу на тым, што рэальныя, «ачышчаныя» ад уплыву інфляцыі, даходы насельніцтва ў 2023 годзе выраслі на 6,3% пры плане ў 104,1%. Такім чынам, па словах прэм’ер-міністра, удалося вырашыць найважнейшыя задачы, якія былі пастаўлены кіраўніком дзяржавы і прадугледжаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На працягу года расла заработная плата: у рэальным выражэнні яна вырасла на 11% (прагноз — 104,6%), у намінале павялічылася на 16,7% і склала Br1902 па годзе, у тым ліку ў снежні — Br2271.

Як і раней, дзяржавай забяспечана падтрымка бюджэтнікаў і нізкааплатных катэгорый работнікаў: праз кропкавыя рашэнні ўстанаўліваліся дадатковыя выплаты настаўнікам, урачам, выхавацелям, а таксама работнікам спартыўнай галіны, сацыяльнага абслугоўвання і культуры. Кіраўнік урада адзначыў, што ў 2023 годзе на гэтыя мэты было накіравана больш за Br1 млрд. А ў рэальным сектары эканомікі ўдалося «падцягнуць» прадпрыемствы, зарплата ў якіх адставала ад сярэдняга паказчыка па галіне. Як паведаміў Раман Галоўчанка, больш за 85% арганізацый выйшлі на сярэднегаліновы ўзровень па заработнай плаце.

«Агульная выснова — эканоміка ў 2023 годзе, нягледзячы на ўсе выклікі і цяжкасці, спрацавала нядрэнна, паказала сваю ўстойлівасць нават у гэтых умовах», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.