Вы тут

Падчас навагодніх вакацый у Кітаі здзейснена амаль 2,3 мільярда паездак


За перыяд васьмідзённых канікулаў з нагоды свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары) з 10 па 17 лютага ў Кітаі было здзейснена амаль 2,3 мільярда пасажырскіх паездак на розных відах транспарту, перадае «Сіньхуа».

Пра гэта сведчаць дадзеныя спецыяльнай рабочай групы, якая складаецца з некалькіх урадавых ведамстваў Кітая, у тым ліку Міністэрства транспарту, Міністэрства грамадскай бяспекі і карпарацыі «Кітайскія чыгункі». Паводле афіцыйных дадзеных, у суботу, апошні дзень васьмідзённых канікулаў, было здзейснена 308,28 млн. міжрэгіянальных паездак, што на 52,4 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

На цэнтральны і ўсходні рэгіёны краіны абрынулася рэзкае пахаладанне. Міністэрства транспарту КНР запатрабавала ад рэгіянальных ведамстваў у сферы транспарту належным чынам падрыхтавацца да любых неспрыяльных умоў надвор’я і забяспечыць бесперабойнае перамяшчэнне пасажыраў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.