Вы тут

Хаджаеў распавёў аб выніках работы маніторынгавай групы


Абсталяванне ФАПаў даведзена да неабходных стандартаў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Як адзначыў міністр аховы здароўя, работа маніторынгавай групы дала пэўныя вынікі. «Матэрыяльна-тэхнічная база не адпавядае сучаснаму этапу і патрабуе асаблівай увагі і выпраўлення ў найкарацейшыя тэрміны. Абсталяванне ФАПаў на сённяшні дзень перагледжана і даведзена да тых стандартаў, якія даюць магчымасць аказаць кваліфікаваную, сучасную, якасную медыцынскую дапамогу на гэтым узроўні яе аказання», — расказаў Аляксандр Хаджаеў.

Акрамя гэтага, зазначыў міністр, існуе план, па якім выкладчыкі кафедраў ад усіх профільных ВНУ выязджаюць у сельскую мясцовасць, у раёны. «Туды, дзе яны найбольш запатрабаваны, — падкрэсліў Аляксандр Хаджаеў. — Грамадзяне павінны ведаць, што яны туды прыязджаюць, яны павінны быць інфармаваны загадзя, за тыдзень-два. Гэта будзе прадоўжана на сістэмнай і пастаяннай аснове».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.