Вы тут

Хто ўваходзіць у склад выбарчых камісій у Гродзенскай вобласці


Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык расказаў, хто ўваходзіць у склад выбарчых камісій у Гродзенскай вобласці, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У нашых участковых камісіях большасць — гэта жанчыны. Як правіла, яны больш адказныя і дысцыплінаваныя. Гэтая праца патрабуе спакою, упэўненасці, скрупулёзнасці, дакладнасці. Напэўна, таму, а таксама зыходзячы з практыкі папярэдніх выбарчых кампаній, жанчыны складаюць большасць членаў на розных узроўнях камісіі», — сказаў Аляксандр Южык.

Што да прафесійнай прыналежнасці, у склад выбарчых камісій у Гродзенскай вобласці ўваходзяць педагогі, медыцынскія работнікі, ёсць і невялікі працэнт дзяржслужачых. «Як правіла, у камісіі ўваходзяць людзі з вышэйшай адукацыяй, якія лёгка асвойваюць нормы выбарчага заканадаўства», — падкрэсліў Аляксандр Южык.

Акрамя таго, дадаў ён, цяпер члены выбарчых камісій могуць адчуваць сябе поўнасцю абароненымі: «Такога, як у 2020 годзе, калі людзі баяліся за сваё жыццё і бяспеку, сёння няма. І дзяржаўныя органы, і праваахоўная сістэма прынялі ўсе меры, каб кожны член камісіі ведаў свае правы, абавязкі і адчуваў сябе абароненым».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.