Рэзкае пахаладанне ахапіла шырокія раёны Кітая, яно працягнецца да 22 лютага. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным метэаралагічным цэнтры (НМЦ) Кітая, перадае «Сіньхуа».
Паводле прагнозу НМЦ, халодны фронт абрынецца на цэнтральныя і ўсходнія рэгіёны краіны, у выніку чаго месцамі чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра больш як на 20 градусаў. У правінцыях Шэньсі, Шаньсі, Хэнань і Шаньдун пройдуць моцныя снегапады, а ў правінцыях Хэнань, Хубэй, Хунань і Гуйчжоу — ледзяныя дажджы.
У Нацыянальным метэаралагічным цэнтры заявілі, што моцныя снегапады, месцамі ледзяныя дажджы і моцны вецер акажуць значны ўплыў на аўтамабільны, чыгуначны, паветраны і водны транспарт у вышэйзгаданых рэгіёнах.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».