Вы тут

Кітайскія ўлады падтрываюць развіццё галін будучыні


Кітай будзе падтрымліваць тэхналагічныя інавацыі, культывацыю галін будучыні і кіраванне іх бяспекай. Пра гэта гаворыцца ў кіруючых прынцыпах, апублікаваных Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР і шасцю іншымі ведамствамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначаецца ў дакуменце, да 2025 года павінна быць пабудавана партыя інкубатараў і пілотных зон галін будучыні, а таксама дасягнуты прарывы прыкладна ў сотні ключавых тэхналогій у базавых галінах.

Галіны будучыні — гэта новыя галіны, інтэграваныя з перадавымі тэхналогіямі, такімі як метасусвет, чалавекападобныя робаты, нейракамп’ютарны інтэрфейс і квантавая інфармацыя.

Дакумент заклікае да распрацоўкі знакавых прадуктаў, пашырэння сцэнарыяў прымянення і аптымізацыі дапаможных прамысловых сістэм для галін будучыні, удзяляючы асаблівую ўвагу шасці прыярытэтным абласцям, а менавіта апрацоўчай прамысловасці, інфармацыі, матэрыялам, энергетыцы, космасу і ахове здароўя.

Акрамя таго, у кіруючых прынцыпах указваецца, што неабходна выдаць каталог для прасоўвання перадавых тэхналогій, каб стымуляваць прымяненне перадавых тэхнічных дасягненняў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.