Вы тут

Надвор'е: Спачатку сагрэе, а потым і парадкам падмарозіць


У пачатку тыдня атлантычныя цыклоны будуць прыносіць на тэрыторыю краіны шмат аблокаў, ападкі і цёплыя паветраныя масы. Таму ў першай палове тыдня пад уплывам атмасферных франтоў надвор’е будзе пераважна пахмурнае і сырое, але ў той жа час не па сезоне цёплае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак часам пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца, па паўночным усходзе месцамі слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 — плюс 5 градусаў, а ўдзень — ад 0 градусаў на поўначы да плюс 8 градусаў на поўдні краіны.

На большай частцы тэрыторыі краіны ў сераду чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а па паўночным усходзе — да мінус 6 градусаў. Днём у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах будзе да 5 цяпла.

Хваля марознага холаду чакаецца ўжо ў чацвер. У гэтыя суткі ноччу пераважна па ўсходзе, а днём месцамі па краіне прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. У некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 2–9 градусаў, а ў паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах — да 0 — мінус 1 градуса. Днём тэмпература будзе ў межах ад мінус 7 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у другой палове тыдня фон атмасфернага ціску пачне расці, ападкі стануць менш інтэнсіўнымі і прымуць лакальны характар. Разам з тым тэмпературны фон чакаецца даволі стракаты. Халадней будзе ў паўночна-ўсходніх і ўсходніх раёнах. А вось цяплей за ўсё чакаецца 

па паўднёвым захадзе краіны, тут мінімальныя значэнні будуць вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса, дзённыя максімумы пры гэтым будуць у асноўным знаходзіцца на баку станоўчых значэнняў.

У пятніцу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, пераважна па захадзе дождж). У некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы прагназуецца ад плюс 2 градусаў па захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе, а днём — ад плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 8 градусаў па ўсходзе краіны.

На большай частцы тэрыторыі ў суботу чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. У некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе, а днём — ад плюс 8 градусаў у паўднёва-заходніх да мінус 6 градусаў ва ўсходніх раёнах краіны.

На паўночным усходзе абяцае нас падмарозіць ужо ў нядзелю. У гэты дзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (у асноўным снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). У некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 15 градусаў па паўночным усходзе краіны. Кантраснае надвор’е будзе і днём — ад плюс 3 градусаў у паўднёва-заходніх да мінус 8 градусаў у паўночна-ўсходніх раёнах краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.