У трэці дзень афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго калега Шаўкат Мірзіёеў наведалі гарналыжны комплекс «Амірсой» пад Ташкентам, паведамляе БелТА.
Лідары краін у нефармальнай абстаноўцы яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных перагавораў і зверылі планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.
Асаблівую ўвагу прэзідэнты надалі супрацоўніцтву ў сферах спорту і турызму — гэта адзін з важнейшых напрамкаў гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана. Напярэдадні краіны падпісалі праграму супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы на 2024-2025 гады і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў турызме.
Беларусь і Узбекістан дамовіліся садзейнічаць адно аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Прычым адзін з акцэнтаў будзе зроблены менавіта на зімовыя віды спорту.
Комплекс «Амірсой» размешчаны за 65 кіламетраў на ўсход ад Ташкента. Гэта найбуйнейшы гарналыжны курорт ва Узбекістане і самы сучасны ў Цэнтральнай Азіі ў Заходнім Цянь-Шане.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з магчымасцямі комплексу і апрабаваў гарналыжныя трасы. Дарэчы, вышыня тут складае ад 1630 да 2275 м.
Фота: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».