Вы тут

Лукашэнка і Мірзіёеў прынялі сумесную заяву


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў па выніках перагавораў у Ташкенце прынялі сумесную заяву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У час перагавораў Прэзідэнты абмеркавалі важнейшыя пытанні беларуска-ўзбекскіх адносін і вызначылі ключавыя напрамкі іх далейшага развіцця. У сумеснай заяве Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў адзначылі, што Беларусь і Узбекістан прадоўжаць прыкладаць намаганні для далейшага развіцця партнёрства.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі, што прыярытэтны напрамак беларуска-ўзбекскіх адносін — далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Імі адзначана дадатная дынаміка аб’ёмаў двухбаковага гандлю, але разам з тым указана на наяўнасць значнага нявыкарыстанага патэнцыялу для павелічэння тавараабароту.

«Бакі пагадзіліся з важнасцю нарошчвання аб’ёмаў узаемнага гандлю і пашырэння яго наменклатуры шляхам уключэння ў тавараабарот прадукцыі з высокім дабаўленым коштам, фарміравання спрыяльных умоў для транзіту знешнегандлёвых грузаў, развіцця супрацоўніцтва паміж суб’ектамі прадпрымальніцтва, прыватнага сектара і рэгіёнамі дзвюх краін», — гаворыцца ў дакуменце.

Прэзідэнты таксама канстатавалі неабходнасць стварэння спрыяльных умоў для актыўнага развіцця механізмаў падтрымкі экспартна-імпартных аперацый, а таксама для правядзення на рэгулярнай аснове выставак прамысловай, сельскагаспадарчай, харчовай і тэхналагічнай прадукцыі, бізнес-форумаў, сустрэч і перагавораў паміж дзелавымі коламі.

Адным з прыярытэтных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва Прэзідэнты назвалі ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі. Падкрэслена прыярытэтнае значэнне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, комплексным развіцці сувязей па лініі аграпрамысловых комплексаў, гарантавання харчовай бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў таксама пацвердзілі прыхільнасць да далейшага ўмацавання двухбаковых сувязей у культуры, адукацыі, навуцы, мастацтве, кінематаграфіі, турызме, маладзёжнай палітыцы і спорце. У 2024-2025 гадах бакі маюць намер арганізаваць Дні культуры Беларусі ва Узбекістане і Дні культуры Узбекістана ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў адзначылі неабходнасць нарошчвання супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў і зброі, распаўсюджваннем зброі масавага знішчэння, іншымі выклікамі і пагрозамі рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне на міжнароднай арэне і выказалі ўзаемнае імкненне да развіцця супрацоўніцтва ў ААН, СНД, ШАС і іншых глабальных і рэгіянальных структурах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.