Вы тут

«ЛіМ» знаёміць з башкірскай паэзіяй


На старонках пісьменніцкай газеты Беларусі ў раздзеле «Дыпламатыя перакладу» надрукаваны пераўвасабленні твораў паэтаў Башкартастана на беларускую мову.


Свой мастацкі дыялог з беларускім чытачом вядуць Гульназ Кутуева, Зульфія Хананава, Святлана Чураева. Перакладчыкамі выступілі Іна Фралова і Віктар Шніп. 

Гэта не першае маё знаёмства як перакладчыка з башкірскай паэзіяй, — гаворыць старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Шніп. — Святлана Чураева з Уфы піша па-руску, адзін з самых вядомых рускамоўных літаратараў Башкартастана. А вось раней я перакладаў паэтычныя творы башкірскіх нацыянальных паэтаў — легендарнага Салавата Юлаева, народнага паэта Башкартастана Мустая Карыма, Зульфіі Хананавай... І для калектыўнай кнігі ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» — «Карэнні сілу берагуць», і для альманаха «Далягляды»... 

«Сучаснасць, эх! Адно расчараванне./ Ці смех, ці грэх! Жаночае ярмо./ Пра розум наш і валасы казанне/ Балюча гонар закранула мой...», — звяртаецца да свайго чытача Зульфія Хананава (яе верш пераклала Іна Фралова). 

У традыцыях беларускага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» прадстаўляць паэтаў і празаікаў іншых краін у пярэдадзень кніжнай выстаўкі ў беларускай сталіцы. Вось і зараз да XXXI Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, якая пачне сваю працу 14 сакавіка, у газеце творчай інтэлігенцым краіны друкуюцца творы паэтаў розных краін. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.