Вы тут

Галоўчанка аб развіцці эканомікі і партнёрства з краінамі ЕАЭС


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета адзначыў, што эканоміка Беларусі і партнёрства з краінамі ЕАЭС актыўна развіваюцца, нягледзячы на санкцыйны ціск, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У 2023 годзе, нягледзячы на незаконны ціск краін Захаду на асобныя дзяржавы-ўдзельніцы ЕАЭС, мы прадэманстравалі высокія тэмпы развіцця. Беларускі тавараабарот з краінамі ЕАЭС за 11 месяцаў вырас на 7,4%. Нягледзячы на прароцтва нашых „добразычліўцаў“, тэмп росту ВУП Беларусі ў 2023 годзе склаў 103,9%. Асноўным драйверам эканомікі стала прамысловасць, якая вырасла на 7,7%. Сёння мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і ведаем, што неабходна рабіць для забеспячэння ўстойлівага і доўгачасовага партнёрства ў саюзе», — сказаў Раман Галоўчанка.

Падпісаная кіраўнікамі дзяржаў у снежні 2023 года Дэкларацыя аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045-га «Еўразійскі эканамічны шлях» устанаўлівае дакладныя арыенціры на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву. «Задача № 1 — максімальна эфектыўна і поўна рэалізаваць на практыцы прадугледжаныя ў дэкларацыі ідэі», — дадаў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.