Вы тут

Тэрмін падачы заяў у камісію для жадаючых вярнуцца на радзіму падоўжаны да канца 2024 года


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў указ № 33, якім прадугледжваецца падаўжэнне да 31 снежня 2024 года тэрміну для падачы заяў у камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У камісію маюць права звярнуцца жадаючыя вярнуцца на радзіму грамадзяне Беларусі, якія здзейснілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да 8 лютага 2023 года (дата ўступлення ў сілу ўказа аб стварэнні камісіі) адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы, звязаныя са значнымі грамадска палітычнымі падзеямі. Звяртацца могуць таксама тыя, хто баіцца вяртання ў краіну ў сувязі са сваёй магчымай датычнасцю да здзяйснення такіх правапарушэнняў, злачынстваў.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзяне паведамляюцца аб наяўнасці або адсутнасці ў дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу, распачатай крымінальнай справы, а таксама аб магчымасці іх спынення ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.