Вы тут

Надвор'е: Слізота неймаверная


Гэтымі днямі нам на галаву выльецца поўны набор складаных умоў надвор’я — туман, галалёд, мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Снежнае покрыва неахвотна, але пачало паступова здаваць свае пазіцыі. Па стане на раніцу чацвярга ў большасці раёнаў краіны яго вышыня вагаецца ад 1 да 28 сантыметраў.


Фота: web.minskenergo.by

А ў пятніцу ўмовы надвор’я ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія страчваюць актыўнасць. Воблачна, днём з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі, ноччу ўмераныя, днём невялікія ў выглядзе дажджу, мокрага снегу і снегу. У асобных раёнах чакаюцца слабы галалёд, у дзённыя гадзіны месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, уначы на захадзе краіны парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе расці.

У ноч на суботу паветра будзе астываць больш інтэнсіўна, а днём зноў адліга. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да мінус 8 градусаў, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 10, а днём «арэлі» — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

І ў нядзелю захаваецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы. Воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да мінус 9 градусаў, пры праясненнях да 14 марозу. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі надвор’е будзе мякчэйшае — тэмпература ўначы складзе 0 — мінус 2, удзень — ад 4 марозу да 3 цяпла.

У панядзелак надвор’е будзе пераважна без ападкаў. У некаторых раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да 0 — мінус 7 градусаў, па паўднёвым усходзе — да мінус 8–12 градусаў. Днём чакаецца мінус 2 — плюс 4 градусы.

У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад нуля да мінус 7 градусаў, а ўдзень — мінус 2 — плюс 3 градусы.

Таксама без ападкаў будзе і ў сераду. У некаторых раёнах згусціцца туман, утворыцца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе 1–8 марозу, а пры праясненнях — да мінус 11 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.