Вы тут

Новы фармат сацыяльных зносін у Кітаі — «дацзы»


«Маўклівая, не парушаю асабістыя межы, гатовая падзяліць рахунак і разам пафатаграфаваць стравы», — такая кароткая, але ёмістая самапрэзентацыя з’явілася пад пастом у папулярнай кітайскай сацыяльнай сетцы RED, дзе карыстальнікі шукалі партнёраў для сумеснага абеду. Больш за восемсот каментарыяў пад гэтым пастом паказваюць шалёную папулярнасць новага фармату сацыяльных узаемаадносін у Кітаі — кампаньёны або «дацзы», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Дацзы» — гэта людзі, якія разам удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Ад партнёра па кубачку кавы да партнёра для сумесных заняткаў спортам і нават партнёра па разбітым сэрцы, разам з якім можна палегчыць горыч растання з каханым чалавекам — кітайская моладзь лічыць, што падзяліць з кампаньёнам можна абсалютна ўсё. Імгненны зарад энергіі і эфектыўнае змаганне з адзінотай — шматлікія кітайцы знаходзяць фармат зносін «дацзы» найболей зручным у сучасным грамадстве.

У той жа час «дацзы» мае на ўвазе захаванне пэўнай сацыяльнай дыстанцыі. «Неўмяшанне ў асабістую прастору» — асноўнае правіла. Калі маладыя людзі шукаюць сабе кампаньёна, яны звычайна паведамляюць узрост і для якіх мэт, уласна, яны шукаюць партнёра. На астатнюю асабістую інфармацыю пры пошуку «дацзы» існуе табу. Эксперты адзначаюць, што акцэнт на дакладных межах — характэрная рыса сацыяльных узаемаадносінаў сучаснай моладзі. Раней уласцівая кітайскаму культурна-генетычнаму коду рыса «ўсе свае» і эмацыйная згуртаванасць паступова пачынаюць знікаць.

Пошук «дацзы» становіцца неад’емнай патрэбай у сучасным грамадстве, якое пастаянна змяняецца. З аднаго боку, маладыя людзі, якія жывуць у буйных гарадах, увесь час сутыкаюцца з пераездамі і зменай месца працы, што бесперапынна руйнуе стабільныя сацыяльныя сувязі, заснаваныя на доўгатэрміновых зносінах. З іншага боку, распаўсюджванне інтэрнэту і рост папулярнасці сацыяльных сетак даюць магчымасці для з’яўлення новых сацыяльных сувязяў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.